У Эстоніі паабяцалі не ўводзіць абмежаванні для студэнтаў з Беларусі



Студэнты з Беларусі змогуць бесперашкодна паступаць ва ўніверсітэты Эстоніі, паведаміў у лісце да кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінету Святланы Ціханоўскай кіраўнік эстонскага МЗС Урмас Рэйнсалу.

У сваім лісце міністар замежных спраў Эстоніі Урмас Рэйнсалу запэўнівае, што: эстонскія ўніверсітэты не будуць прымяняць ніякіх абмежавальных умоваў да прыёму беларускіх студэнтаў; беларускія студэнты маюць права падаць заяву на атрыманне доўгатэрміновай візы ці віду на жыхарства для навучання ў Эстоніі. Гэта азначае, што яны таксама будуць прынятыя ўніверсытэтамі. «Я цалкам падзяляю вашую думку аб тым, што для дэмакратычнай будучыні Беларусі спатрэбяцца свабодныя, адукаваныя маладыя людзі і што наш абавязак — падтрымліваць памкненні моладзі», — заявіў Урмас Рэйнсалу ў лісце.

Нагадаем, што на мінулым тыдні Абʼяднаны пераходны кабінет Беларусі дамовіўся, што Польшча працягне прызнаваць беларускія дыпломы аб адукацыі, нягледзячы на адмену ўладамі Беларусі адпаведнай дамовы.

Беларускае Радыё Рацыя