У габрэяў Нарвы з’явілася магчымасць вярнуць сваю маёмасць
Габрэі магуць атрымаць назад свае гістарычныя маёмасці ў Нарве. Сустрэчу прысвечаную гэтай тэме наладзілі прадстаўнікі гміннай установы і Звязу габрэйскіх веравызнанных гмін. Сярод аб’ектаў да перадання: тэрыторыя, дзе была сынагога, а таксама могілкі. „З прадстаўленых прапановаў цікавіць нас перад усім самае важнае месца для кожнага габрэя,” – кажа ўпаўнаважаны Звязу габрэйскіх веравызнанных гмін Адам Піндор:
– Набольш значным месцам з’яўляюцца габрэйскія могілкі, якія для габрэяў ёсць святым месцам. Ёсць сувязь узаемаразумення і жаданне заключыць пагадненне. Гэта для мяне найважнейшае з гэтай сустрэчы. Бо не ва ўсіх гмінах, стараствах, ваяводствах ёсць воля пачаць размовы ў пошуках узаемаразумення. Цяжкая тэма размовы. Была сумесная гісторыя, сумесная жыццё, жылі побач – палякі, габрэі, беларусы, літоўцы.
Зараз высвятляюцца акалічнасці магчымай перадачы могілак.
Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя
Фота kirkuty.xip.pl