У Гайнаўцы адбудзецца канцэрт “Музыка без засцярог”
Музыка якая спалучае ліквідуе падзелы, прадузятасць, і нясе станоўчы змест. Такі галоўны пасыл сэрыі рок-канцэртаў “Музыка без засцярог”- які ўжо амаль два дзясяцігоддзя ладзіць музей і асяродак беларускай култьтуры ў Гайнаўцы. Канцэрты падтрымлівае агульнапольская кампанія “Музыка супраць расізму”. Чарговы канцэрт адбудзецца ўжо сёння, 22 кастрычніка. Як узгадвае дырэктар беларускага музею ў Гайнаўцы – Томаш Ціханюк – ідэя канцэртаў “ Музыка Без засцярог” нарадзілася 17 гадоў таму.
„Першыя рок-канцэрты мы пачалі рэалізаваць у музеі ў 2004 годзе, і з гэтага часу іх адбылося ўжо звыш 40. НА іх заўсёды выступалі рок-гурты, якія выконвалі музыку на беларускай і польскай мовах. Мы заўсёды стараліся зрабіць так, каб на канцэрце прысутнічалі гурты і з Беларусі і з Польшчы. Але, нажаль, ужо 2 раз запар наш канцэрт адбываецца без удзелу гуртоў з Беларусі”.
Канцэрт з сэрыі “Музыка без засцярог” пачнецца 22 кастрычніка а 17 гадзіне. На сцэне Мозайкарня, што пры беларускім музеі ў Гайнаўцы выступяць Вандроўнік, BAD FALCON-rapcore і легенда польскага панк-рока, лодзкі гурт MOSKWA.
Беларускае Радыё Рацыя