У Гайнаўцы будуць дыскутаваць пра „Бурага”
На публічныя дэбаты пасля ІІ гайнаўскага Маршу памяці “выклятых жаўнераў” запрашаюць улады горада.
Рамуальд Райс „Буры”
Дэбаты адбудуцца 12-га сакавіка а 15-й гадзіне ў Гайнаўскім доме культуры.
Гаворыць намеснік бургамістра Андрэй Скепка:
– Запрашаем. Будуць мясцовыя ўлады, ІНП, гісторык, арганізатар маршу ў Гайнаўцы, а таксама пацярпелыя ад дзеянняў “Бурага”. Мы хочам паказаць, што ў яго аддзеле былі тыя, хто ратаваў людзей. Сама постаць камандзіра “Бурага” была негатыўнай для Гайнаўскага павета.
Пакуль незразумела, хто з гісторыкаў ці прадстаўнікоў Інстытута нацыянальнай памяці прыме ўдзел у дэбатах, якія запланаваныя на 12 сакавіка ў Гайнаўцы.
Беларускае Радыё Рацыя
