У Гайнаўцы і Бельску вызначаюць грамадскі бюджэт



Праходзіць галасаванне на якім будуць вызначаны грамадскія бюджэты Гайнаўкі і Бельска.

Пачалося галасаванне за найлепшыя праекты грамадзянскага бюджэта Гайнаўкі на 2019 год. Сёлета прадстаўлена 15 праектаў. Гарадская ўправа прызначыла 12 тысяч злотых на неінвестыцыйныя і 50 тысяч на інвестыцыйныя праекты. Кажа бурмістр Гайнаўкі Юры Сірак:

– Ёсць пяць неінвестыцыйных праектаў, якія звязаныя з культурай і адпачынкам, а таксама дзесяць інвестыцыйных праектаў. У найбліжэйшым часе ад 8 да 20 кастрычніка жыхары нашага горада змогуць вырашыць, якія праекты з’яўляюцца найважнейшымі, аддаць свой голас за кожны з гэтых праектаў. Прагаласаваць можна ў будынку гарадской адміністрацыі.  

У Бельску Падляшскім за 13 праектаў можна прагаласаваць да 9 кастрычніка ўключна. Тут на неінвестыцыйныя праекты прызначана 100 тысяч злотых, а на інвестыцыйныя – 400.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя