У Гайнаўцы прагучала гавэнда на беларускай мове
27 вучняў з пачатковых школ, гімназій і ліцэя з Гайнаўскага павета ды Міхалова прынялі ўдзел у конкурсе “Беларуская гавэнда” ў Гайнаўцы. “Гавэнда – гэта на шмат больш, чым проста дэкламацыя тэксту”, – паясняе старшыня конкурснай камісіі Яланта Грыгарук:
– Важна, каб быў такі даволі вялікі кантакт з публікай. Каб менавіта гэты тэкст ішоў не толькі як тэкст, а нейкая інфармацыя, якая ўзбагачаная эмоцыямі расказчыка. Паколькі дэкламацыі можна навучыцца, то быць добрым расказчыкам – гэта трэба нарадзіцца.
Галоўная мэта “Беларускай гавэнды”, якая сёлета прайшла ў гайнаўскім Комплексе школ з дадатковым навучаннем беларускай мовы 19 раз, – падтрымка беларускай мовы і культуры сярод моладзі. Апрача літаратурнай беларускай мовы, гавэнды прагучалі і на яе дыялекце.
[Not a valid template]
Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя, Гайнаўка
Фота аўтара