У Гайнаўцы прайшоў беларускі народны фэст “Крыначка”



Беларускія песні ў выкананні калектываў з Падляшша ды гарадзенскага  “Гасцінца” пачулі жыхары Гайнаўкі падчас народнага беларускага фэсту “Крыначка”.

“Намагаемся падтрымліваць спеўную традыцыю нашых продкаў,” – кажа Вераніка Парманчук з калектыву “Гасцінец”:

– Усё ж такі, калі нашыя продкі пасля працы спявалі, і нават падчас працы спявалі, то мы працягваем іх традыцыі. Мы можа меньш працуем, але ў спевах традыцыі працягваем.

Фэст “Крыначка” супольна ладзяць Беларускае грамадска-культурнае таварыства і Гайнаўскі дом культуры ў трэці дзень праваслаўнага свята Спаслання Духа Святога.

[Not a valid template]

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя