У Гайнаўцы прайшоў першы фестываль падляшскіх гаворак «Po swojemu»
У Гайнаўцы прайшоў першы фестываль гаворак Падляшша «Po swojemu». У рамках фестывалю, які праходзіў у зале гайнаўскага тэхнікума, адбыліся майстар-класы з трэнерамі гаворак, конкурс на лепшы SMS на гаворцы, мясцовыя спевы, гутаркі і нават пачастунак з падляшскай кухні.
Гаворыць адна з арганізатарак фестывалю «Po swojemu» – Ганна Нікіцюк:
– Мы хацелі аб’яднаць усіх – дыялекты ўсходне-славянскія – і беларускія, і украінскія, і каб мы, суседзі, сустрэліся. Мы, па праўдзе, сустракаемся, але хочам паказаць, што маем шмат супольнага. І паказаць новыя тэндэнцыі. Старое было, трэба пра яго памятаць, але цяпер будуецца новая мова, і мы на вёсках будуем тую новую мову – ад Сакулкі па Семятычы. І менавіта такіх людзей я запрасіла. Мы тут разам. Мы суседзі, мы браты, мы тутэйшыя.
А завершыўся фестываль выступленнямі калектываў «Жэмерва» з Бельска-Падляшскага і «Чарамшына» з Чаромхі, якія прэзентавалі спеўныя традыцыі на гаворках падляшскага пагранічча.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя