У Гайнаўцы прайшоў забег „Гайнаўская дванаццатка”



Амаль 180 бегуноў, у тым ліку спартоўцы з Польшчы, Беларусі і Украіны, выйшла на старт забегу „Гайнаўская дванаццатка”, каб прабегчы 12-ць кіламетраў. Мерапрыемства прайшло ў 10-ы раз.

„Зараз шмат такіх забегаў, але наш стаў папулярным дзякуючы таму, што праводзіцца ў Белавежскай пушчы. Гэта наш козыр”, – кажа дырэктар Асяродка спорту і рэкрэацыі ў Гайнаўцы Міраслаў Аўксянцюк:

– Я думаю, што прырода, гасціннасць. Кожнага ўдзельніка ведаем, размаўляем з ім. Яны прыязджаюць як нашы сябры. Прыгадваю першы забег, калі было 47 удзельнікаў. Я думаю, што сярод удзельнікаў большасць старых.

Пасля галоўнага таксама прайшоў сямейны „Забег за зубрам”.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя