У Гайнаўцы працуюць скульптары па дрэве з Польшчы і Беларусі



З 5 ліпеня ў Гайнаўцы працягваецца 17-ы Міжнародны пленэр разьбы па дрэве. На плошчы пры Гайнаўскім доме культуры працуюць майстры з Гайнаўкі, Беластоку, Любліна але таксама з Берасця і Гародні.

“Таямнічая Белавежская пушча – супольная спадчына славян” – гэта вядучая тэма сёлетняга пленэру, – тлумачыць адзін з арганізатараў мерапрыемства – гайнаўскі мастак Віктар Кабац:

– Мы навязалі супольную працу з леснікамі. І яны хочуць зрабіць адмысловыя скульптуры, якія можна паставіць у пушчы пры турыстычных дарогах. Ну і вядома, што гэтыя скульптуры павінны неяк з пушчай звязаныя. І тут ёсць у нас такі матыў – трох славянскіх багоў.

Міжнародны пленэр разьбы па дрэве „Гайнаўка 2019” завершыцца выставай, якая запланаваная на 24 жніўня.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара