У Гайнаўцы працягваецца Мастацкі пленэр разьбы па дрэве
Скульптары з Гайнаўкі, Любліна ды Беластока сустрэліся на 16 Мастацкім пленэры разьбы па дрэве. З 6 жніўня на плошчы Гайнаўскага дома культуры ствараюцца драўляныя скульптуры, якія пасля астануцца ў Гайнаўцы. Ужо ў пятніцу 24 жніўня, у 17 гадзін пройдзе адкрыццё выставы.
“Ствараючы свае скульптуры вельмі часта дапамагаю сабе ў творчым працэсе агнём,” – кажа гайнаўскі мастак Віктар Кабац:
— Агонь дапамагае, бо, калі такая вялікая скульптура, яна мае такую структуру, калі робім скульптуру так глыбока. І гэтую глыбіню вельмі цяжка выпрацаваць, каб яна была чыстая. Калі пакладзем агонь, ён плыве па гэтых вырубах, чысціць структуру і дае колер, такі інтымны колер, якога мы фарбай не зробім.
Хаця гэта 16 пленэр, традыцыя мерапрыемства сягае яшчэ 60-гадоў ХХ стагоддзя. Сёлетні выпуск – другі пасля шматгадовага перапынку. Год таму арганізацыю пленэраў ўзнавілі гайнаўскія мастакі Віктар Кабац і Уладзімір Муська.
Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:
Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя