У Гайнаўцы прэзентавалі літаратурную творчасць вязняў



Кніжка “Казкі з чыстай карткі” ды дыск “Баяне, казак чытанне” запрэзентавалі ў гарадской бібліятэцы ў Гайнаўцы. Так кніжку, як дыск, складаюць казкі напісаныя вязнямі польскіх турмаў.

[Not a valid template]

“Гэта спосаб рэсацыялізацыі вязняў”, – кажа дырэктар гайнаўскага следчага ізалятара Раман Пашко:

 – Казкі можна пісаць паўсюль, але ніхто не чакаў, што казкі можна пісаць у карных установах. Але трэба памятаць, што аўтары – мужчыны, яны з’яўляюцца бацькамі. І, калі яны знаходзяць час пісаць казкі, яны перадаюць добрыя вартасці для сваіх дзяцей.

Кніжка заключыла ў сабе казкі конкурсу на лепшую казку напісаную вязнямі “Вызваліць казку”.

Арганізатары – фонд “Яны – гэта мы” ды гайнаўскі следчы ізалятар ужо заявілі, што конкурс будзе працягвацца. Можа з’явіцца таксама чарговая кніжка з казкамі вязняў.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя