У Гайнаўцы прэзентавалі народную творчасць
У мясцовым гарадскім амфітэатры XI раз прайшоў «Кірмаш зубра». Наведвальнікі мерапрыемства маглі пабачыць рукадзельныя вырабы творцаў з Падляшша і з–за мяжы. «Асноўнае, каб паказаць рукадзельную творчасць з Беласточчыны і з па-за гэтага раёна», – кажа арганізатар мерапрыемства Расціслаў Кунцэвіч з Гайнаўскага дома культуры:
– Да нас прыходзяць майстры рукадзелля, артысты. Не толькі мясцовыя, але і з нашага рэгіёна. Калі прыязджаюць далей з Польшчы, то мы іх таксама прымаем. Выстаўляюцца і з Беларусі, і з Украіны, і з Польшчы. А пабачыць тут можна ўсё: вырабы з дрэва, гліны, саломы, кавальскія працы, вырабы з футра, кветкі, выстава старых рэчаў.
Падчас мерапрыемства праходзілі таксама канцэрты музычных калектываў з Польшчы, Беларусі і Украіны.
[Not a valid template]
Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гайнаўка
Фота аўтара