У Гайнаўцы прэзентуюць «Гісторыю беларусаў Падляшша»



У Музеі і Асяродку Беларускай Культуры ў Гайнаўцы 30 лістапада адбудзецца прэзентацыя кніжкі Беларускага Гістарычнага Таварыства «Гісторыя беларусаў Падляшша». Кніжка на польскай мове ахоплівае перыяд ад зыходу ледавіка – па перыяд найноўшай гісторыі беларусаў Падляшша.

Як кажа суаўтар кнігі і яе рэдактар прафесар Алег Латышонак да напісання кнігі падштурхнулі сябры яб’яднання «АБ-БА»:

Гэта плён не апошняга года, а дваццаці пяці гадоў працы Беларускага гістарычнага таварыства. Мы, як гісторыкі, пэўна яшчэ б думалі, што не ўсё яшчэ даследавана і трэба было б прачакаць. Але на шчасце жанчыны з Аб’яднання бацькоў, дзеці якіх вывучаюць беларускую мову вядомага як «АБ-БА» проста прымусілі нас, выбілі грошы ў міністэрстве і такім чынам мы хочучы няхочучы мусілі прысесці і гэтую кнігу напісаць ды выдаць.

З «Гісторыяй беларусаў Падляшша» змогуць ужо сёння пазнаёміцца жыхары Гайнаўкі . Прэзентацыя кнігі і сустрэча з прафесарам Алегам Лапышонкам адбудзецца ў Музеі і Асяродку беларускай Культуры. Пачатак а 17-й гадзіне.

Беларускае Радыё Рацыя