У Гайнаўцы пройдзе адборавы этап конкурсу “Беларуская песня 2022”
Галоўнае праўленне Беларускага грамадска-культурнага таварыства ў Беластоку запрашаe на цэнтральны адборавы этап конкурсу ХХIX Агульнапольскага фестывалю „БЕЛАРУСКАЯ ПЕСНЯ 2022”.
Мерапрыемства адбудзецца ў суботу 4 чэрвеня у 10.00 гадзін у Гайнаўскім доме культуры.
Агульнапольскі фестываль «Беларуская песня» з’яўляецца найбуйнейшым мерапрыемствам, якое праводзіць Беларускае грамадска-культурнае таварыства.
Мерапрыемства рэалізаванае, дзякуючы датацыі міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы.
Беларускае Радыё Рацыя