У Гайнаўцы пройдзе Беларуская патанцоўка
15 верасня ля чыгуначнага вакзала ў Гайнаўцы „Гайнаўка Цэнтральная. Перасадачная Станцыя культуры” пройдзе Беларуская патанцоўка. Яна пачнецца пунктуальна ў 19:07. Арганізатары абяцаюць добрую забаву, знаныя песні і, вядома, нагоду для танцаў. Вечар цудоўнай музыкі забяспечаць Давід Шымчук Band і беларускі гурт Guda, які, акрамя выступу, правядзе таксама майстар-класы танцаў.
Запрашаюць і малых, і вялікіх, і старэйшых, і малодшых. Уваход вольны.
Арганізатарам з’яўляецца аб’яднанне Шчыты – Звяз у карысць адукацыі і прамоцыі беларускай культуры.
Праект рэалізуецца пры фінансавай падтрымцы Міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі.
Беларускае Радыё Рацыя