Гайнаўка запрашае на сустрэчу з Дарафеем Фіёнікам



Беларускі музей у Гайнаўцы запрашае на аўтарскую сустрэчу з Дарафеем Фіёнікам.

фіёнікСёння Музей і асяродак беларускай культуры у Гайнаўцы ды Гайнаўскае аддзяленне праваслаўнага брацтва святых Кірыла і Мяфодзія запрашаюць на аўтарскую сустрэчу з этнографам і краязнаўцам.

 

Кажа Ангеліна Масальская з Беларускага музея ў Гайнаўцы:

– Дарафей Фіёнік выдае вельмі цікавыя кніжкі, перадусім гістарычныя, якія датычаць нашага рэгіёна, мясцовасцяў і вёсак. Ягонымі кніжкамі цікавіцца шмат людзей. А апошняя кніга пра бежанства – вельмі актуальная, на мой погляд. Ужо другі год мы гаворым пра гэтую падзею – бежанства 1915 года. Ведаем, што гэтая тэма жывая, кранае многіх людзей.

Галоўнай тэмай будзе кніжка “Бежанства. Дарога і вяртанне 1915-1922”. Сустрэча пройдзе ў Беларускім музеі ў Гайнаўцы, пачатак у 15:00.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя, Гайнаўка