У Гайнаўцы прайшла сустрэча з Эўгенюшам Кабацам (абноўлена)



“Моц і немач беларускага памежжа”- пра  гэта гаварылі ў культурным цэнтры “Czerlonka”, што ў Гайнаўцы. Госцем сустрэчы быў пісьменнік і перакладчык Эўгенюш Кабац. Народжаны ў Валкавыску, называе сябе беларусам, які размаўляе па-польску.  Пытанні польска-беларускага памежжа заўсёды былі яму блізкія.

– Моц – гэта ўклад беларускай культуры ў польскую. Немач – гэта немагчымасць даць рады з самімі сабой. Увогуле, беларусы крыху хаваюцца. І я кажу: “Давайце ганарыцца тым, што мы беларусы, а не казаць, што я тут тутэйшы”. У гэтым я бачу пэўную немач, якая, між іншым, паўстае праз акалічнасці, праз гісторыю.

Эўгенюш Кабац на працягу дваццаці гадоў быў намеснікам галоўнага рэдактара штомесячніка «Літаратуры ў свеце», дзе пісаў, між іншым, пра беларускую літаратуру. Ён напісаў больш за трыццаць раманаў, кароткіх апавяданняў, эсэ і біяграфіі. З’яўляецца старшынём Польскага таварыства еўрапейскай культуры.  

* * *

Сустрэча падляшскай моладзі і выбітнага польскага пісьменніка «З цыклу размовы пра… Літаратуру». Цэнтр прамоцыі рэгіёна „Czerlonka” ў Гайнаўцы запрашае на чарговы літаратурны вечар 8 кастрычніка а 18-й гадзіне. Галоўным госцем сустрэчы будзе Эўгенюш Кабац.

Беларускае Радыё Рацыя