У Гайнаўцы пройдзе сустрэча з прафесарам Яўгенам Мірановічам



“Грамадска-палітычная сітуацыя на Беласточчыне ў 1944-1956 гадах”  – размова на гэтую тэму з прафесарам Яўгенам Мірановічам  пройдзе ў Цэнтры прамоцыі рэгіёну Чарлёнка ў Гайнаўцы. Час правядзення дыскусіі выбраны невыпадкова. 1 сакавіка  абвешчаны ў Польшчы Днём “выклятых” жаўнераў.  Кажа арганізатар сустрэчы, дырэктар Фонду царкоўнай музыкі Мікалай Бушко. Сустрэча непасрэдна звязана з апошнімі падзеямі ў Гайнаўцы  – маршамі ў гонар “выклятых” жаўнераў,  якія сталі перыядычнымі.

– Маршы “выклятых” жаўнераў, падчас якіх услаўляецца Рамуальд Райс “Буры”. Ён адказны за смерць многіх жыхароў Бельскага і Гайнаўскага паветаў. Вось мы і вырашылі пагаварыць на тэму грамадска-палітычнай сітуацыі на Беласточчыне. Адным з лепшых знаўцаў гэтай тэмы з’яўляецца прафесар Яўген Мірановіч.

1 сакавіка ў 17 гадзін у Цэнтры Чарлёнка ў Гайнаўцы у рамках „Пагаворым пра…”  сустрэча з прафесарам Яўгенам Мірановічам. Пасля лекцыі чакаецца дыскусія, на якой паспрабуюць знайсці адказ на пытанне, чаму на  маршы „выклятых” жаўнераў у Гайнаўцы на штандар узносіцца Рамуальд Райс „Буры”.

Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя