“Музыка без засцярог” у Гайнаўцы



Гайнаўскі гурт “Ciężka Ręka Chirurga”, „De Łindows” з Катовіц ды беларускія “Dzieciukі” – гэтыя гурты пачулі фанаты рок-музыкі ў Музеі і асяродку беларускай культуры ў Гайнаўцы.

Ідэя мерапрыемства – даць магчымасць сустрэцца на адной сцэне польскім і беларускім рок-гуртам ды іх публіцы, а праз гэта пазнаць адзін аднаго. “Вельмі добрая ідэя,” – кажа вакаліст гурту “Dzieciuki”Алесь Дзянісаў:

– Фантастычная ідэя. Асабліва тут у Гайнаўцы, бо я ведаю, што тут праходзіць марш польскіх неанацыстаў. Тут акурат па-за межамі ўсёй палітыкі, па-за межамі ўсё нянавісці гэтых усіх праварадыкальных поглядаў людзі сустракаюцца, знаходзяць агульную мову, могуць размаўляць, пасмяяцца, і ў гэтым сэнс гэтага фестывалю.

Чарговы гайнаўскі польска-беларускі канцэрт – 9 лістапада. Ёсць пагроза, што сёлетні выпуск будзе, на жаль, апошнім.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара