У Гайнаўцы аддалі пашану загінулым ад рук Рамуальда Райса
„ Мы тут, каб прадэманcтраваць нашы каштоўнасці, памяць і тоеснасць”, – казала сёння, 27 лютага, у Гайнаўцы адна з арганізатараў “Вечнай памяці” Ева Мароз-Кечынькая.
Каля сотні чалавек сабраліся сёння на пляцы Дзмітрыя Васілеўскага ў Гайнаўцы, каб аддаць пашану загінулым суграмадзянам ад рук польскага ўзброенага падполля.
Кажуць удзельнікі імпрэзы:
– Мы тут ля помніка сустракаемся ўжо пяты год, каб паказаць, што мы памятаем пра ахвяраў „Бурага” і яго аддзела.
– Шмат людзей прыехала, але большасць, напэўна, з Гайнаўкі.
– Майго мужа дзед быў важаком і загінуў бязвінна ў Пухалах.
У сённяшняй урачыстасці бралі ўдзел прадстаўнікі мясцовага самакіравання, стараста Гайнаўкі Анджэй Скепка, віцэ-бургамістр Гайнаўкі Ірэнеўш Кендыс.
Сёлета ўпершыню за апошнія 6 гадоў не змаглі зладзіць марш памяці „Бурага” мясцовыя нацыяналісты.
Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя