У Гайнаўцы ўспаміналі Міколу Гайдука



Гэтаму беларускаму дзеячу, публіцысту ды пісьменніку прысвяцілі чарговае мерапрыемства з цыкла «Кірыліцай пісанае», што прайшло ў Музеі і асяродку беларускай культуры. Сустрэчу вялі даследчыкі Кафедры беларускай культуры Універсітэта ў Беластоку: Гражына Міхей-Харытанюк і Лена Глагоўская. Мікола Гайдук гэта чалавек рэнесансу, кажа Гражына Міхей-Харытанюк:

– Быў настаўнікам у ліцэі ў Бельску, быў дырэктарам. І таксама журналістам, які вандраваў і шмат каго сустракаў на сваёй дарозе. Ён рабіў гэта абсалютна бескарысліва, для справы.

Лена Глагоўская: Паўстаюць новы падручнікі. Аднак я вучылася ў пачатковай школе на аснове падручнікаў беларускай мовы Лідзіі і Міколы Гайдукоў. Тое, чаго навучылася, памятаю па сённяшні дзень. Значыць методыка была вельмі добрая.

Удзельнікі мерапрыемства атрымалі кнігу ««Мікола Гайдук» – асоба і справа», падпісаную пазней суаўтаркамі: Ленай Глагоўскай і Гражынай Міхей-Харытанюк.

[Not a valid template]

Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя