Рок-гурты з Падляшша выступілі ў Гайнаўцы



Гайнаўка апынулася ў рытмах «Музыкі без засцярог». У Беларускім музеі ў Гайнаўцы выступілі рок-гурты з Падляшша. Прадстаўніком беларускамоўных гуртоў быў «Ostrov».

«Яшчэ ў 2015 годзе  ў Гайнаўцы мы не былі надта вядомым гуртом, цяпер усё іначай » , – кажа Андрэй Паплаўскі з гурту «Ostrov»:

– Нам даслалі запрашэнне выступіць у Гайнаўцы, мы зайгралі. І адразу ж атрымалі новае запрашэнне. Гайнаўка для нашага гурта стала важным пунктам на карце.

Акрамя «Ostrova» выступілі таксама «Bright Ophidia” з Беластока і «Londyn 70» з Гайнаўкі.

[Not a valid template]

Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гайнаўка

Фота аўтара