У Гайнаўцы запалілі зялёнае святло для мігрантаў



„Зялёнае святло” – акцыя дапамогі мігрантам на беларуска-польскім памежжы, каб даць сем’ям з Конга, Афганістану ці Іраку сігнал, што ў дзверы такога дома можна пастукацца і атрымаць дапамогу. Акцыю прыдумаў жыхар Гайнаўшчыны юрыст Каміл Сыллер.

Стараста Гайнаўскага павету Андрэй Скепка станоўча ацэньвае гэтую ідэю і запаліў зялёнае святло. Сёння ў Гайнаўцы па ініцыятыве Скепкі адбылося паседжанне крызіснага штаба, дзе адным з галоўных пытанняў абмеркавалі сітуацыю на польска-беларускай мяжы і магчымасць дапамогі мігрантам, якія апынуліся ў бядзе.

Беларускае Радыё Рацыя

fot. Gmina Michałowo