У Гайнаўцы завяршыўся трансгранічны міні-праект
У Гайнаўскім доме культуры прайшло падвядзенне вынікаў супольнага беларуска-польскага міні-праекта. Сярэдняя пружанская школа №5 і Комплекс школ №1 у Гайнаўцы, што на Падляшшы, апошні год рэалізоўвалі трансгранічны міні-праект „Розныя, але такія ж самыя”. Мэтай праекта была інтэграцыя моладзі з суседніх краін.
„Дзеці пасябравалі – гэта значыць, што праект завяршаецца паспяхова”, – кажа кіраўніца праекта Яўгенія Панфілюк:
– Праект павінен быў паказаць дзецям з Польшчы і Беларусі, што яны такія ж самыя – маюць ты ж зацікаўленасці, праблемы і забавы.
Дзякуючы праекту для школы былі закуплены фотаапараты, ноўтбукі, інтэрактыўныя дошкі ды іншыя прылады. Праект прафінансаваны Праграмай трансгранічнага супрацоўніцтва Польшча-Беларусь-Украіна 2007-2013.
[Not a valid template]
Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара