У Гайнаўцы збіраюць дапамогу мігрантам



Грамадскі збор ахфяраванняў пачаў асяродак сацыяльнай дапамогі ў Гайнаўцы па ініцыятыве мясцовага самакіравання ў сувязі з сітуацыяй на польска-беларускай мяжы. У асяродак можна прыносіць цёплую вопратку, сродкі гігены ды іншае. На адмысловы рахунак, створаны пры асацыяцыі «Самі сабе», можна таксама пералічваць грошы. У справе арганізацыі дапамогі мігрантам гайнаўскі стараста Андрэй Скепка і бургамістр Гайнаўкі Ежы Сірак апублікавалі супольную заяву.

Бургамістр Гайнаўкі паведаміў, што сабраныя рэчы трапяць у Памежную ахову, а таксама ў Фонд «Аб’яднае нас мяжа», які вядуць прадстаўнікі Падляшскага аддзялення памежнай аховы.

Беларускае Радыё Рацыя