У галерэі Arsenal прайшла беларускамоўная экскурсія



Экскурсіяй на беларускай мове ў галерэі Arsenal завяршылася выстава „Гісторыі пра старасць”.

Гэта выстава – голас у дыскусіі, прысвечанай праблеме старасці. Экскурсію правяла Аліна Ваўранюк – настаўніца беларускай мовы і віцэ-старшыня Аб’яднання на карысць дзяцей і моладзі якія вывучаюць беларускую мову. Кажа Магдалена Веарамеюк з галерэі Arsenal:

– Хочам такім чынам заахвоціць асобаў, якія гавораць па-беларуску, а таксама беларускую меншасць, якая жыве на Падляшшы, як і прыезджых асобаў з Беларусі, каб яны пазнаёміліся з сучасным мастацтвам, падрыхтаванымі выставамі ў галерэі Arsenal. Таксама ідзе пра збудаванне пэўных трывалых адносін з гэтымі асобамі. Для галерэі важна адкрывацца на розныя групы. Стараемся быць максімальна даступнымі.

Гэта быў дэбют Аліны Ваўранюк у якасці экскурсавода і трэцяя экскурсія на беларускай мове ў галерэі Арсенал. Першыя дзве праводзіла Анна Лушын.

Беларускае Радыё Рацыя