У гандлёвым цэнтры Alfa адкрылася фотавыстава «Беласток, тут жывём»



У Беластоку ў папулярным гандлёвым цэнтры Alfa адкрылася фотавыстава «Беласток, тут жывём». Яна прысвечаная беларусам, якія сюды пераехалі і рэалізавалі сябе тут у сваёй прафесіі.

Выстава накіраваная на тое, каб ствараць такім чынам пазітыўны вобраз беларусаў і эмігрантаў з іншых краін, якія з розных прычын пераехалі жыць у Беласток.

Гаворыць кіраўнік фонда «Акно на ўсход» Павел Міцкевіч:

 Вясной, калі пачалася вайна, быў такі перыяд, калі пачаўся хэйт на беларусаў. Менавіта ў той момант з’явілася ідэя і наша пазіцыя, што мы з гэтым не былі згодныя. І ідэя выставы была адной зброяй, дзе мы хацелі паказаць, што гэта не так, што ўвесь негатыў звязаны з агрэсій Беларусі, што простыя грамадзяне Беларусі, якія таксама з’ехалі раней, хто да вайны, хто пасля вайны, таксама з’яўляюцца іншаземцамі, якія жывуць у Беластоку, і ў жыццё гэтага горада ўносяць вельмі шмат.

Выстава «Беласток, тут жывём» складаецца з 13 фотастэндаў, 13 асобаў і 13 гісторый таго, як беларусы знайшлі сябе ў гэтым горадзе ў сваёй прафесіі ад лекара і опернага спевака да трэнера гімнастыкі і відэааператара.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя