У Гарадку прайшлі манеўры „Anakonda-18”



А 9:30 ва ўправу гміны Гарадка патэлефанаваў мужчына і паведаміў пра закладзеную ў будынку бомбу. Такім быў сцэнар манеўраў „Anakonda-18” у якіх удзельнічае Польшча.

Войт гміны Гарадок Веслаў Кулеша:

– Паінфармаваў паліцыю, яны прынялі паведамленне. Мы дзейнічалі згодна з інструкцыямі.

 „Anakonda” – гэта манеўры, якія кожныя два гады праходзяць у Польшчы. У іх удзельнічаюць краіны-чальцы NATO. Чарговая частка манеўраў пройдзе 15-га лістапада, на гэты раз жаўнеры правядуць эвакуацыю часткі жыхароў адной з падляшскіх гмін.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя