У Гарадку прайшло свята вуліцы Хадкевічаў



Адна з галоўных вуліц у прыгранічнай мясцовасці ўпершыню мела сваё свята. Тут можна было паглядзець старыя фотаздымкі ці паглядзець фільм пра цікавыя месцы Гарадка. Тыя, якія не змаглі пабываць на месцы, маглі прысутнічаць у віртуальным шпацыры па вуліцы Хадкевічаў.

Пра гісторыю вуліцы распавядае мясцовая краязнаўца Вера Тарасевіч:

– Мне ўдалося знайсці дакумент, напісаны на пісьмовай машынцы, які радны чытаў на сесіі па ўзгадненні назвы вуліцы. І як ён пастанавіў, так і выйшла.

– Перад гэтым яшчэ брук тут быў, каляіны, фурманкі тут ездзілі, з аднаго баку і з другога, і лужыны стаялі, калі ішлі дажджы.

– Гэта перадусім памяць, бо такіх матэрыяльных каштоўнасцяў няма. Ёсць Замкавая гара, але ўсе ведаюць, што на гары нічога няма.

– Месца галоўнай вуліцы вельмі важнае ў гісторыі Гарадка. Тут знаходзяцца асноўныя ўстановы – галоўныя крамы, школа, банк. Гэта вуліца, на якую кожны з нас прыходзіць штодня.

Першае свята вуліцы Хадкевічаў у Гарадку суправаджаў вулічны бег, маршрут якога палягаў праз Замкавую гару.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя