У Гарадку ўсталявалі памятную шыльду доктару Льву Цукерману



У Гарадку ўсталявалі памятную шыльду, прысвечаную доктару Льву Цукерману. Шыльда з’явілася на роднай хаце доктара, у якой сёння знаходзіцца асяродак здароўя.

На адкрыцці былі прысутныя прадстаўнікі мясцовай улады, нашчадкі гарадоцкіх яўрэяў ды жыхары Гарадка, якія да сёння памятаюць свайго доктара.

— Ён быў добры чалавек, добры доктар. Я гэта ад бацькоў памятаю. Прыгадвалі як ён уцякаў, і што ён прасіўся, што хоча жыцці што будзе задарма людзей лячыць. А ўсё адно забілі яго.

Гісторык Аляксей Карпюк:

— Каб ведаць хоць крыху пра гісторыю габрэяў, якіх тут ужо няма, і гэта такая пашана да іх і да самога сябе, каб ведаць і памятаць.

Войт гміны Гарадок Веслаў Кулеша:

— Я вельмі рады, што такі момант настаў. Нашы дзеянні і ініцыятыва вучняў і таварыстваў і некаторых жыхароў дазволіла дачакацца такога моманту, калі сёння мы можам адкрыць гэтую шыльду і ўспамінаць нашага доктара.

Доктар Леў Цукерман быў расстраляны фашыстамі на габрэйскіх могілках ў Гарадку.

[Not a valid template]

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара