У Гарадок пачалі сцягвацца наведвальнікі „Басовішча”
Першыя наведвальнікі музычнага фестывалю „Басовішча” ўжо адправіліся ў Гарадок.
Сярод іх і жыхар Берасця Яўген Скрабутан, для якога гэта ўжо 15-е наведванне музычнай штогадовай падзеі:
– „Басовішча” – гэта тое месца, дзе большую палову свядомага жыцця сустракаў з сябрамі свой дзень народзінаў. Мае бацькі радуюцца, што гэта апошні фестываль, трыццаты. Што сын нарэшце не паедзе за мяжу на свой день народзінаў, да бацькоў атрымаецца з’ездзіць. Яны яшчэ не падазраюць, што мы з сябрамі задумалі, нават калі не будзе фестывалю, усё роўна туды ездзіць, усё роўна сустракацца ў Гарадку, у гэтым лесе, хадзіць і есці флякі на запраўку. Гэта месца, дзе рэальна раз на год мы сустраемся з самым вялікім, прынамсі для мяне, колам сяброў.
„Гэта людзі з розных куткоў Беларусі, Польшчы і свету. Гэта месца якое я ніколі не забуду і яшчэ буду на тое месца вазіць сваіх дзяцей і ўнукаў і паказваць дзе тут і што тут было”, – падсумаваў Яўген Скрабутан.
Яўген Скрабец, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток