У Гарадоцкай гміне адбыўся конкурс „Кожны пісаць можа”
У Гарадоцкай гміне „Кожны пісаць можа”. Менавіта пад такой назвай прайшоў тут ХІ конкурс паэзіі і прозы. Абвяшчэнне і ўзнагароджанне лаўрэатаў адбылося 14 лютага ў час „Валенцінкавай паэтычнай вечарыны”.
Як штогод было многа ўдзельнікаў і слухачоў, кажа дырэктар Гміннага цэнтра культуры ў Гарадку Юрка Астапчук.
– Я ганаруся гэтым, што вось такіх цудоўных людзей можна сустрэць і можна працаваць з імі ў нашай гміне. І хацелася б, напэўна, распаўсюджваць іх таленты, каб іх ведала як найбольшая колькасць слухачоў і гледачоў.
Сёлетні конкурс „Кожны пісаць можа” перамагла Крыстына Кандрусік з Гарадка. У конкурсе прымалі ўдзел таксама пісьменнікі з-па-за гарадоцкай гміны.
[Not a valid template]
Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара