У Гданьску прайшлі ўрачыстасці да 40-ых угодкаў стварэння „Салідарнасці”
У Гданьску 31 жніўня праходзілі ўрачыстасьці прымеркаваныя да 40-ых угодкаў падпісання жнівеньскіх пагадненняў і стварэння незалежнага прафсаюза “Салідарнасць”. Пасля поўдня ва ўрачыстасцях на Пляцы Салідарнасці ўзялі ўдзел Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда, прэм’ер-міністр Матэвуш Маравецкі і цяперашні старшыня прафсаюза “Салідарнасьць” Пётр Дуда. Прычым асобныя ўрачыстасьці ладзіў Еўрапейскі Цэнтр Салідарнасці – сярод ўдзельнікаў гэтых ўрачыстасцяў былі былы старшыня Саюза Салідарнасць і былы прэзідэнт Польшчы, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міра Лех Валэнса ды маршалак сената Томаш Гродзкі.
У час урачыстасцяў у Гданьску прэм’ер-міністр Матэвуш Маравецкі звярнуўся таксама да”братоў Беларусаў”. “Сёння перад вялікім выбарам стаіць беларускі народ”, – гаварыў Матэвуш Маравецкі. “Мы з вамі, ёсць з вамі польская салідарнасць”, – адзначыў прэм’ер Польшчы.
Беларускае Радыё Рацыя