У ноч з 30-га на 31-е кастрычніка Польшча пераходзіць на зімовы час
У апошнія выходныя кастрычніка, з 30 на 31 кастрычніка 2021 года, Польшча, як і ўвесь Еўразвяз, пераходзіць з летняга на зімовы час. Стрэлкі гадзіннікаў у Еўразвязе і ва Украіне будуць пераведзеныя з 3:00 на 2:00. У Расеі стрэлкі гадзіннікаў, як і ў Беларусі, не пераводзяцца.

Розніца з Варшавай у Менска з 31 кастрычніка будзе 2 гадзіны, а розніца з Вільняй, Рыгай, Талінам і Кіевам — 1 гадзіна. Менскі час ад маскоўскага, як і цяпер, адрознівацца не будзе.
