У Гішпаніі ствараецца ініцыятыва Беларусь 2.0 і рэгіструецца Асацыяцыя Беларусаў Еўропы
Стварэнне ініцыятывы Беларусь 2.0 і рэгістрацыя Асацыяцыі Беларусаў Еўропы.
Гэтым цяпер занятыя прадстаўнікі беларускай дыяспары ў Гішпаніі. Яны скіраваныя найперш на працу для беларускай будучыні, – распавёў беларус Аляксей Носаў:
– Гэта ініцыятыва не супярэчыць ніводнаму беларускаму апазіцыйнаму руху. Гэты рух накіраваны больш на падтрымку аб’яднання, як камунікацыйная платформа і многа ўсяго іншага. Аб’яднанне называецца „Aбеле” – асацыяцыя беларусаў Еўропы. Пададзена на рэгістрацыю ў Бруселе і недзе ўжо праз два месяцы, я думаю нам прыйдзе адказ. Па ідэі мы можам весці дзейнасць, але пачакаем рэгістрацыі.
Як адзначыў Аляксей Носаў, апошнім часам беларусы Гішпаніі больш канцэнтруюць сваю ўвагу выключна на беларускіх пытаннях. Хаця літаральна паўгады таму пераважалі праўкраінскія актыўнасці.
Беларускае Радыё Рацыя