У гміне Чыжы прайшоў шматлюдны беларускі фэст



У гміне Чыжы няма глухіх вёсак. На выходных у Лушчы прайшоў шматлюдны беларускі фэст у межах цыклу мерапрыемстваў „І там жывуць людзі”. Лушчы, гэта вёска ў гміне Чыжы, якая налічвае менш за сорак жыхароў, але таксама дачакаецца сваёй манаграфіі. Гэтыя дзеянні падкрэсліваюць беларускі характар гміны, кажа яе войт, Юры Васілюк.

„Я заўсёды падкрэсліваю, што нашая гміна мае такі і ніякі іншы характар. Гэта фактычна частка жыцця нашай малой радзімы –  гміны Чыжы. Ва ўсякім разе, гэтая мая ідэя, каб ўшанаваць альбомамі памяць нашых жыхароў і нашых мястэчак. Яны унікальныя ва ўсіх адносінах, і я павінен прызнаць, што мы адзіная гміна, якая хоча такім спосабам ушанаваць нашыя мястэчкі”.

Фестываль прайшоў у рамках ХІІІ эдыцыі беларускіх фэстаў „І там жывуць людзі”, ладжаных Музеем і асяродкам беларускай культуры ў Гайнаўцы.

Беларускае Радыё Рацыя