У гміне Дубічы Царкоўныя прайшоў пробны перапіс



Больш за 70% жыхароў гміны Дубічы Царкоўныя прынялі ўдзел у перапісе насельніцтва.

Гэта адна з самых высокіх явак у Польшчы. Больш за 70% жыхароў гміны Дубічы Царкоўныя прынялі ўдзел у пробным перапісе насельніцтва, які працягваўся з 1 па 30 красавіка.

Было выбрана 16 гмін – па адной з кожнага ваяводства. Гміна Дубічы Царкоўныя – адна з найменш населеных гмін у Польшчы, значную долю насельніцтва складаюць пенсіянеры.

Нацыянальны перапіс насельніцтва запланаваны на 2021 год.

Паводле radio.bialystok.pl