У гміне Міхалова абяцаюць новыя месцы працы



200 новых месцаў працы створаць у гміне Міхалова. Два прадпрыемствы з Беластока пабудуюць свае аддзяленні на тэрыторыі мясцовай Спецыяльнай сувальскай эканамічнай зоны, кажа бурмістр Міхалова Марэк Назарка.

– Адна фірма з Беластока – «Biaform», а другая – «Konekt» – таксама з Беластока, мае сваю сядзібу ў Фастах. Апошняя займаецца каміннымі сістэмамі. Яны плануюць пашырыць сваю вытворчасць на нашай тэрыторыі. Пасля прыйдуць іншыя. Будзем развівацца, бо ёсць зацікаўленасць.

Прадпрыемства „Biaform” прыме на працу 150 чалавек і „Konekt” – 50. Гміна Міхалова прызначыла на дзейнасць прадпрыемстваў у сувальскай зоне 22 гектары зямлі каля вёскі Тапаляны.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя

Фота vyatsu.ru