У гміне Орля ўсталявалі першы вятрак
Першы вятрак ветраэлектрастанцыі Орля стаіць непадалёк вёскі Тапчыкалы. На пераломе гэтага і наступнага гадоў такіх ветракоў у гміне мае быць 15. Як зазначае сакратар гміны Орля Ірэна Адзяевіч, пасля фабрыкі “IKEA” гэта чарговая вялікая інвестыцыя ў гміне.
– Сёлета пачалося будаўніцтва ветраэлектрастанцыі Орля. На тэрыторыі гміны павінны з’явіцца 15 ветракоў для атрымання электрычнай энергіі. Працы ўжо пачатыя. Як толькі ветракі пачнуць дзейнічаць, то пачнем атрымліваць электраэнергію.
Падобныя ветракі стаяць ужо ў гміне Дуброва Беластоцкая і Нараўка. Плануецца чарговая ветраэлектрастанцыя таксама ў Чыжах.
Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя
Фота windoworld.ru