У Гмінным цэнтры культуры ў Гарадку – новы дырэктар
Гмінны цэнтр культуры ў Гарадку мае новага дырэктара. Магдалена Лотыш змяніла на гэтай пасадзе Юрку Астапчука. Эвалюцыя, а не рэвалюцыя чакае ГЦК у найбліжэйшыя гады.
Новая дырэктарка таксама прапануе наватарскія ідэі для правераных ініцыятыў:
– Надалей культываваць беларускія традыцыі. Аднак людзі хочуць крыху іншай формы, бо гэта відаць вынікае з цывілізацыйных і тэхналагічных змен. Гэта, напэўна, выклік для нас, каб надалей развіваць нашу культуру. Я не збіраюся адмаўляцца ад імпрэз, якія мае папярэднікі арганізавалі. Але, гэта вынік тых размоў з жыхарамі, трэба гэтую культуру развіваць, каб людзям падабалася.
Першыя рашэнні новай дырэктаркі тычыліся беларускага фестывалю „Сяброўская бяседа”. Ужо вядома, што сёлета вернецца зорка фестывалю – вядомы і папулярны гурт, які будзе неспадзяванкай для ўсіх аматараў гэтага мерапрыемства.
Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя
Фота: GCK u Haradku