У інфармацыйны пункт у Беластоку штодня звяртаецца каля сотні бежанцаў з Украіны



Ад пачатку ўварвання расейскай арміі ва Ўкраіну на чыгуначным вакзале Беластока адкрыўся інфармацыйны пункт для бежанцаў. І калі спачатку ён працаваў толькі ў дзённы час і прымаў штодня некалькі дзясяткаў чалавек, то зараз інфармацыйны пункт перайшоў на кругласуткавы рэжым працы, а колькасць тых, хто звяртаецца па дапамогу, ужо перавышае больш за сто чалавек за суткі.

Бежанцы, што ратуюцца ад вайны, па прыездзе ў Беласток могуць тут атрымаць найперш інфармацыйную дапамогу, гаворыць прадстаўніца ваяводскай управы:

-Мы найперш інфармуем, якія ў іх правы. Калі яны не маюць, дзе жыць, і не ведаюць, што далей рабіць, то мы можам іх накіраваць у гатэль, які падляшскі ваявода для іх прыгатаваў. Ці можам, каб у нашым пункце яны змаглі паесці і пераначаваць.

Усяго ад пачатку расейскай агрэсіі, па дадзеных ААН, Украіну пакінулі ўжо больш за 2 млн чалавек. 1 млн 200 тысяч з іх атрымалі часовы прытулак у Польшчы.

Беларускае Радыё Рацыя