У Істоку выраблялі саламяных павукоў



“Ікона – паміж тым, што прамінае, а тым, што вечнае”- такі назоў мае праект ладжаны бібліятэкай гміны ў Дубічах Царкоўных на Гайнаўшчыне. У рамках праекта ў вясковых святліцах дубіцкай гміны ладзіцца серыя мастацкіх майстар-класаў, звязаных з тэмай іконы.

У Тафілаўцах прайшлі заняткі па выцінанцы, а ў Істоку па вырабе саламяных павукоў, якія вялі Ганна Несцярук і Наталля Герасімюк з Фонду “ Яны Гэта мы”:

– Калі над сталом вісеў “павук”, то мухі на стол не сядалі. Другое выкарыстанне “Павука” – гэта вера ў тое, што такі “павук” ачышчае думкі ўваходзячых у хату. І мы таксама робім такія “ павукі”. І я думаю, што яны будуць і аздобаю, і крыху такім “фэншуем”, і таксама будуць спаўняць сваю ролю павука – лапаць мух.

У рамках праекта “Ікона – паміж тым, што прамінае, а тым, што вечнае” ў бліжэйшы чацвер, 22 ліпеня, у вясковай святліцы ў Тафілаўцах, на Гайнаўшчыне адбудуцца заняткі па вышыўцы арнаментаў на ручніках, якія ўпрыгожваюць куток з іконай.

 

Ганна Шайкоўская, Беларускае Радыё Рацыя