У Ізраілі выйшла марка са слонімскай сінагогай
У Ізраілі выпусцілі паштовую марку і блок марак, прысвечаныя Халакосту – масаваму знішчэнню яўрэеў падчас Другой сусветнай вайны. На марцы адлюстраваны запаленая свечка і сінагога ў Слоніме, якая захавалася да сённяшніх дзён. Гэта самы стары архітэктурны помнік горада над Шчарай. Сінагога была пабудавана ў 1642 годзе. Яна з’яўляецца помнікам архітэктуры эпохі барока з архітэктурна-кампазіцыйнымі прыёмамі, характэрнымі для манументальнага дойліцтва Беларусі 17-18 стагоддзяў і арыгінальным арнаментальна-дэкаратыўным вырашэннем інтэр’ера.
Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя.