У Калінінградскай вобласці разбіўся Су-30, экіпаж загінуў
16 гадоў таму
У Калінінградскай вобласці разбіўся Су-30, экіпаж загінуў, паведамляе ТАСС са спасылкай на Заходнюю вайсковую акругу.
«Су-30 пацярпеў крушэнне ў бязлюднай мясцовасці пры выкананні вучэбна-трэніровачнага палёту ў Калінінградскай вобласці. Увесь экіпаж знішчальніка загінуў, палёт выконваўся без боекамплекта. Паводле папярэдніх звестак, прычынай катастрофы стала тэхнічная няспраўнасць», — гаворыцца ў паведамленні Мінабароны Расeі.