У Карыціне праходзяць агульнапольскія Дні клубніц
Цягам двух дзён, 23-24 чэрвеня, над карыцінскім вадасховішчам праходзяць спартыўныя і музычныя мерапрыемствы. Галоўным пунктам праграмы з’яўляецца вялікая клубнічная барацьба ды малочны паўмарафон. Традыцыйна ўжо пераможца бегу атрымлівае эквівалент карыцінскай каровы.
Сёлетнім пераможцам паўмарафону стаў Андрэй Леаньчук з Беластока.
– Трэба не здавацца, але і падыходзіць да гэтага са спакойнай галавой. Вельмі важнай ёсць сістэматычнасць бегу. Выдатнае надвор’е, якое спрыяе добраму бегу. Я задаволены, што ёсць карова. Але невядома, ці атрымаецца яе забраць з сабой. Заўсёды пераможцы бралі грашовыя ўзнагароды, але хацеў бы ўзяць карову.
Дні клубніц суправаджае кірмаш, на якім можна набыць славутыя карыцінскія сыры, янаўскія двухасноўныя дываны, а таксама клубніцы.
[Not a valid template]
Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтаркі