У кастрычніку беспрацоўе ў Польшчы склала 5,1%
Беспрацоўе ў Польшчы ў кастрычніку было на ўзроўні 5,1 працэнта, гэта значыць не змянілася з верасня, заявіла Міністэрства сям’і, працы і сацыяльнай палітыкі. Пра гэта паведамляе polskieradio.pl.
Віцэ-міністр Станіслаў Швед паведаміў, што ў канцы кастрычніка ва ўсёй Польшчы было 841,9 тысячы беспрацоўных. У параўнанні з канцом верасня – гэта на 9,3 тысячы чалавек менш. Колькасць беспрацоўных зменшылася ў 14-ці ваяводствах. Больш за ўсё – у Сілезскім, Любушскім, Лодзьскім і Мазавецкім.
Беларускае Радыё Рацыя
