У Кеніі тэрарысты расстралялі каля 150 студэнтаў хрысціянаў



Гэта быў адзін з самых жудасных дзён у гісторыі Кеніі.

1428038624_1

У чацвер у выніку атакі тэрарыстаў з ісламскай групы Аль-Шабаб ва ўніверсітэце ў мясцовасці Гарыса загінулі каля 150 чалавек, а 69 – былі параненыя.

Тэрарысты ўварваліся ва ўніверсітэт яшчэ раніцай і забівалі студэнтаў на працягу 20-ці гадзін. Але не ўсіх. Яны дазнаваліся ва ўзятых закладнікоў, хто з іх – мусульманін, а хто – хрысціянін. Пасля адабралі хрысціян і забівалі іх аднаго за другім. Паліцыя ажыццявіла штурм будынка толькі каля 21-ай гадзіны вечара. У выніку чатырох тэрарыстаў забілі, аднаго – захапілі.

У Кеніі хрысціяне складаюць 80% насельніцтва.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота vesti.ru