У Хабе «Новая зямля» ў Беластоку адкрылася часовая выстава да Дня Волі
У Хабе «Новая Зямля» ў Беластоку ўрачыста адкрылася выстава БНР-105, матэрыялы для якой перадалі прадстаўнікі беларускай дыяспары.

Пра важнасць экспазіцыі кажуць сузаснавальнік Хаба «Новая Зямля» Дзмітрый Антончык і госць вечара Васіль Калач:
– Кожны год быў па-свойму цікавы і было шмат акцый. Спрабавалі зрабіць нешта цікавае. Я думаю, што з апошняга – гэта 100-стагоддзе. Гэта было вельмі прыгожа і гучна.
– Проста знішчаныя, якія засталіся ў Беларусі, іх ніхто нават не прыхоўваў нідзе, іх проста знішчалі з пазіцыяў бяспекі. І тое, што знайшлося выяваў на цэлую выставу з архіваў розных беларусаў, якія апынуліся ў Беластоку, і з розных гарадоў нашай краіны, – гэта вельмі моцна.
На адкрыцці выставы БНР-105 у Хабе «Новая Зямля» ў Беластоку выступіў прафесар гісторыі Алег Латышонак, які распавёў пра гісторыю Беларусі на фоне падзей часоў БНР. Выстава БНР-105 даступная для вольнага агляду ў працоўныя гадзіны Хаба «Новая Зямля».











Беларускае Радыё Рацыя
