У Харкаве нейтралізавалі тэрарыстычую групоўку з 11-ці чалавек
У Харкаве нейтралізавалі групоўку з 11 чалавек, якая рыхтавала тэрарыстычныя акты ў горадзе і вобласці. Пра гэта афіцыйна паведаміў прэсавы афіцэр Службы Бяспекі Украіны.
Паведамляе наш карэспандэнт з Кіева, Марцін Война:
– Аперацыя па ліквідацыі прарасейскага тэрарыстычнага падполля распачалася ў Харкаве на Вялікдзень. Але падрабязнасці сталі вядомыя толькі 14-га красавіка. Усе затрыманыя маюць украінскія пашпарты, усе яны ўваходзілі ў Харкаўскую крымінальную структуру пад назвай “Оплот” , бралі актыўны ўдзел у тэрарыстычных групоўках ЛНР і ДНР . Старэйшаму з арыштаваных 48 гадоў, малодшаму – 23. Падчас затрымання быў выяўлены вялізны арсенал зброі – рэактыўныя вогнемёты, гранатамёты, аўтаматы Калашнікава, кулямёты, таймерныя міны і спецыяльнае выбуховае прыстасаванне для дыверсіі на чыгунцы. Уся зброя расейскай вытворчасці, завезеная на Украіну кантрабандным шляхам. На думку кіраўніцтва СБУ, затрыманыя могуць мець непасрэднае дачыненне да шматлікіх тэрарыстычных актаў, якія адбыліся ў Харкаве і Харкаўскай вобласці напрацягу апошніх 10 месяцаў. Самым гучным, нагадаем, быў выбух 22 лютага ў цэнтры горада, падчас якога загінулі 3 мірныя жыхары. Мяркуецца, што арыштаваныя планавалі шэраг выбухаў на Усходзе Украіны.
Марцін Война, Беларускае Радыё Рацыя, Кіеў.